Прафесар Gabriele Schmölzer (Грац), каардынатар CRIMHUM праекта і дацэнт Вадзім Самарын (Мінск), менеджар па якасці праекта CRIMHUM наведалі 28-29 студзеня 2019 г. сустрэчу грантаатрымальнікаў праграмы Эразмус+ Нарошчванне патэнцыялу ў галіне вышэйшай адукацыі ў Брусэлі, Бельгія.
Каманда CRIMHUM пашырыла веданне патрабаванняў да кіравання праектамі Эразмус+ “Нарошчванне патэнцыялу ў галіне вышэйшай адукацыі” для падрыхтоўкі да рэалізацыі праекта “Мадэрнізацыя магістарскіх праграм для будучых суддзяў, пракурораў, следчых з улікам еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека”.
Падчас правядзення спецыяльных семінараў былі атрыманы веды ў галіне маніторынгу праектаў, веды пра асаблівасці фінансавага кіравання Эразмус+ КН2.
Адбылася сустрэча з службовай асобай Выканаўчага агенцтва, адказнай за рэгіён Усходняй Еўропы, Франц Дантын (France Dantin), а таксама прадстаўніком Нацыянальнага Эразмус+ Офіса ва Украіне Святланай Шыцікавай. Падчас гутаркі пытанні, узнятыя ў ходзе падрыхтоўкі да рэалізацыі праекта, атрымалі свае адказы.