27 жніўня 2019 году Камісія па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь рэкамендавала ўхваліць у якасці міжнароднай тэхнічнай дапамогі праект "Мадэрнізацыя магістарскіх праграм для будучых суддзяў, пракурораў, следчых з улікам еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека" (КРЫМГУМ).
Дадзенае рашэнне было падтрымана 19 лістапада 2019 года Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (пастанова № 774, зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры нарматыўных прававых актаў 19 лістапада 2019 года за № 5/47365; апублікавана 20 лістапада 2019 года).
З 19 лістапада 2019 года дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў рамках праекта на тэрыторыі Беларусі, падпадае пад заканадаўства аб міжнароднай тэхнічнай дапамозе.