Мы з гонарам паведамляем, што мадэрнізаваная магістарская праграма па крымінальным правасуддзі пачнецца на юрыдычных факультэтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск), Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка, а таксама ў Нацыянальным юрыдычным універсітэце імя Яраслава Мудрага і Нацыянальным універсітэце "Адэская юрыдычная акадэмія” гэтай восенню. Такім чынам, ва ўсіх беларускіх і ўкраінскіх універсітэтах-партнёрах.

 

З новага навучальнага года юрыдычныя факультэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы распачынаюць навучанне на мадэрнізаванай у рамках праекта CRIMHUM прафілізацыі для магістрантаў: "Пракурорска-следчая дзейнасць" (спецыяльнасць Юрыспрудэнцыя).

 

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Уступныя іспыты для паступлення ў магістратуру юрыдычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці Юрыспрудэнцыя складаецца з тэсту па наступных дысцыплінах:
- агульная тэорыя права,
- канстытуцыйнае права,
- грамадзянскае права,
- крымінальнае права.

Дакументы прымаюцца - з 27 чэрвеня па 4 ліпеня 2020 г. у пакоі 211 у будынку юрыдычнага факультэта (вул. Ленінградская, 8), тэл. 209-55-72.

Падрабязней (на рускай мове)

 

Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы"

З 22 чэрвеня на юрыдычным факультэце ГрДУ пачынаецца прыём дакументаў у магістратуру ў аўд. 110 з 14.00 да 15.30 (зав. Даватара, 3/1).

Такі парадак уведзены ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Абітурыенты, здаўшы дакументы, прыходзяць толькі на экзамен па раскладзе.

Падрабязней (на рускай мове)