У рамках рэалізацыі праекта CRIMHUM было прадугледжана чытанне лекцый экспертамі з універсітэтаў дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза для магістрантаў універсітэтаў Беларусі і Украіны.

Дадзеная дзейнасць мае дзве мэты ў праекце:

1) майстар-клас для выкладчыкаў універсітэтаў Беларусі і Украіны,

2) азнаямленьне магістрантаў з замежным (еўрапейскім) досведам у сферы крымінальнага права і працэсу.

Кансорцыум пры складанні плана дзеянняў у 2018 г. вядома яшчэ не ведаў, што чакае свет у 2020 г. Аднак, ужо на той момант лекцыі былі запланаваны ў онлайн фармаце, што дазволіла правесці іх ў тэрмін у адпаведнасці з рабочым планам.

Першы слот лекцый быў прачытаны беларускім і ўкраінскім магістрантам з лістапада 2020 г. па сакавік 2021 г. Амаль усе лекцыі чыталіся на англійскай мове. Лектары ўступалі са студэнтамі ў дыскусіі.

Адкрыў цыкл лекцый Prof. Dr. Thomas Krüßmann (Універсітэт Граца) у Нацыянальным юрыдычным універсітэце імя Яраслава Мудрага (Харкаў, Украіна). Акрамя таго, лекцыі былі прачытаны Katerina Soulou і Dr. Natasa Danelciuc-Colodrovschi (Універсітэт Экс-Марсэль), дацэнтам практыкі Gintaras Jasaitis (Віленскі ўніверсітэт).

Роля выкладчыка-хоста была таксама важнай. Яму неабходна было падрыхтаваць студэнтаў да інфармацыі, якая будзе давацца на лекцыі еўрапейскага эксперта, а пры працы ў аўдыторыі патрабавалася таксама мадэраванне занятку (пры неабходнасці, растлумачэнне асобных пытанняў з пункту гледжання нацыянальных падыходаў).

У сувязі з працягам праекта, мы разлічваем працягнуць практыку онлайн лекцый у наступным навучальным годзе.

Да таго ж, магістранты ў Беларусі ўжо пайшлі на вытворчую практыку.

 

 

Больш інфармацыі аб лекцыях Вы зможаце знайсці на старонцы праекта ў Facebook...